Раніца для пінскіх журналістаў Ярашука і Якімуша пачалася з ператрусаў
Раніцай 19 сакавіка перасталі выходзіць на сувязь пінскія журналісты. Пра гэта паведаміла галоўная рэдактарка «Медыя-Палесся» Святлана Гарда.
Сёння ў 6.30 да відэакарэспандэнта «Медыя-Палесся» Андрэя Якімуша ў дзверы ламіліся невядомыя. Пра гэта ён паспеў паведаміць калегу. Цяпер ён на сувязь не выходзіць.
Таксама раніцай быў недаступны тэлефон журналіста Віктара Ярашука. Пазней ён здолеў паведаміць калегам, што ў яго таксама ідзе ператрус.
Раней і Андрэя Якімуш, і Віктар Ярашук былі пакараныя суткамі паводле «народнага» артыкула 23.34.