Праваабаронцу Насту Лойка і Данілу Кашэўскага адправілі на «суткі»
Затрыманых учора пасля суда над анархістамі Насту Лойка і Данілу Кашэўскага асудзілі да «сутак».
Сёння, 7 верасня, адбыліся суды над Настай Лойка і Данілам Кашэўскім, якія былі затрыманы ўчора пасля вынясення прысуду Марфе Рабковай і дзевяці палітвязням, паведамляюць праваабаронцы.
Суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Андрэй Млечка прызнаў Данілу Кашэўскага вінаватым паводле артыкула 19.11 КаАП («Распаўсюджанне экстрэмісцкіх матэрыялаў») за рэпосты з тэлеграм-каналаў, якія былі прызнаны «экстрэмісцкімі». Хлопца арыштавалі на 12 сутак.
Праваабаронца Наста Лойка, пра лёс якой учора нічога не было вядома, таксама арыштавана на 15 сутак.
Нагадаем, як пісаў «НЧ», учора каля Мінскага гарадскога суда адбыліся затрыманні тых, хто прыйшоў на суд над анархістамі, у тым ліку дыпламатаў. Увечары амаль усіх затрыманых адпусцілі, акрамя Насты Лойка і Данілы Кашэўскага.