Пракурор запрасіў 2,5 года «хіміі» для Таццяны Вадалажскай

У судзе Завадскага раёна Мінска ідзе разгляд крымінальнай справы каардынатаркі «Лятучага ўніверсітэту», палітзняволенай Таццяны Вадалажскай, якую абвінавачваюць па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

photo_2022_06_07_12_45_08.jpg

Справу разглядае суддзя Алег Каляда, паведамляюць праваабаронцы.

Падчас судовага пасяджэння Таццяна ўтрымлівалася ў кайданках. У залу запусцілі ўсіх жадаючых. Абвінавачанне запрасіла для палітзняволенай абмежаванне волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на два з паловай гады.