Пракуратура прызнала «Клецк для жыцця!» экстрэмісцкім
Пракуратуры Клецкага раёна вырашыла, што прадукцыя тэлеграм-каналаў "Клецк для жыцця!" і "Чат Клецк для жыцця" — экстрэмісцкая.
Пра гэта гаворыцца ў тэлеграме Генпракуратуры: «Па заявах пракуратуры Клецкага раёна інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала "Клецк для жыцця!" і Telegram-чата "Чат Клецк для жыцця" прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі».