Прадпрымальнік са Стаханава купіў памежнікам 100 бронекамізэлек (відэа)
Прадпрымальнік з Стаханава Сяргей Шахаў купіў і перадаў украінскім памежнікам 100 бронекамізэлек, ён лічыць, што ад памежнікаў зараз "залежыць, зойдзе ці не вораг на нашу зямлю".
Як паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на СТБ, зараз Шахаў жыве ў Кіеве. Ён вымушаны быў пераехаць у сталіцу Украіны з-за абвешчанага на яго палявання. Баявікам не спадабалася яго ідэя аб грашовай узнагародзе за здачу зброі і ўдзельнікаў тэрарыстычных груп.