Прад'яўлена абвінавачанне мінчаніну, якога параніў супрацоўнік міліцыі раніцай 1 студзеня

Мінчуку, які напаў раніцай 1 студзеня на міліцыянта, прад'яўлена абвінавачванне, паведаміў старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч 12 студзеня пасля дакладу Аляксандру Лукашэнку.

Ілюстрацыйнае фота © Sputnik

Ілюстрацыйнае фота © Sputnik

«У цяперашні час яму абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, пакуль ён знаходзіцца ў лячэбнай установе», — цытуе Наскевіч дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.
Як адзначыў кіраўнік СК, Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на расследаванне гэтай крымінальнай справы і адзначыў, што «ніхто не мае права аказваць супраціў супрацоўнікам міліцыі і тым больш ужываць да іх гвалт, паколькі гэта можа пацягнуць у тым ліку прымяненне зброі, безумоўна, у рамках дзеючага заканадаўства».
Як паведамлялася раней, 1 студзеня ў 6.40 пасля званка на спецлінію 102 са скаргамі суседзяў на шум у адной з кватэр дома па праспекце Любімава, на месца быў накіраваны супрацоўнік аператыўна-дзяжурнай службы гарадскога аддзела міліцыі № 2, сяржант.
Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, дзверы супрацоўніку міліцыі адкрыў мужчына. Міліцыянт прадставіўся, патлумачыў прычыну візіту, папрасіў перастаць перашкаджаць суседзям. У адказ грамадзянін, які знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, раптам нанёс некалькі удараў міліцыянту ў вобласць грудзей і галовы, пасля чаго паспрабаваў завалодаць табельнай зброяй.
Сяржант папярэдзіў мужчыну аб прымяненні зброі, калі той не спыніць супрацьпраўныя дзеянні, аднак правапарушальнік паспрабаваў вырваць пісталет. У выніку міліцыянт у барацьбе вырабіў папераджальны стрэл у бок, а затым два стрэлы, імкнучыся прычыніць нападніку найменшыя страты. Пасля гэтага правапарушальнік быў затрыманы і дастаўлены ў бальніцу. Супрацоўнік міліцыі шпіталізаваны з чэрапна-мазгавой траўмай і іншымі пашкоджаннямі.
Па дадзеным факце распачата справа па артыкуле 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае правапарадак). Яго расследуе УСК па Мінску.
Як паведаміла 1 студзеня БелаПАН маці параненага 28-гадовага Андрэя, яна не верыць, што сын справакаваў інцыдэнт. Ён адзін адкрываў дзверы, а за ёй было некалькі супрацоўнікаў міліцыі, «два дакладна». «Гэта могуць пацвердзіць сведкі», — заявіла Галіна.
Паводле яе слоў, на месца здарэння прыязджалі супрацоўнікі міліцыі, Следчага камітэта, вынялі дзве кулі, адну — з лінолеўма ў тамбуры пад'езда.
3 студзеня з'явілася інфармацыя, што малады чалавек паранены ў нагу і ў бок, магчыма, у яго пашкоджана лёгкае, ён страціў шмат крыві, знаходзіцца ў стабільна цяжкім стане ў ваенным шпіталі. Сваякоў да яго не пускаюць. Паводле інфармацыі СК, папярэдне ўстаноўлена, што ў крыві маладога чалавека на момант інцыдэнту было каля 2 праміле алкаголю.
4 студзеня 28-гадовы мінчанін быў заключаны пад варту.
Паводле belapan.by