«Працуюць экскаватары, дзяжурыць ФСБ». Расія знішчае некаторыя дарогі на мяжы з Беларуссю
З 15 красавіка ў Расіі пачаў дзейнічаць шэраг новых каранцінных мер, якія павінны дапамагчы суседзям перамагчы вірус. Акрамя іншага, пачалі дзейнічаць і новыя абмежаванні па скрыжавання мяжы: у бліжэйшы час замежнікі, у тым ліку і беларусы, не змогуць трапіць у краіну. Мабыць, у сувязі з узмоцненым карантынам расейцы вырашылі перакрыць слаба кантраляваныя ўчасткі.
Пра знішчэнне некалькіх дарог Onliner паведаміў чытач Валерый. Учора днём мужчына знаходзіўся непадалёк ад аграгарадка Леніна і заўважыў, што на расійскім баку ідуць працы.
— Я пад'ехаў, паглядзеў. Экскаватары канкрэтна капаюць яму, каб немагчыма было праехаць. Прычым капаюць так, каб народ не засыпаў потым. Побач стаяць фээсбэшнікі, усё кантралююць. Я потым яшчэ да іншай «сцежкі жыцця» паехаў, там тое ж самае, — распавядае суразмоўца.
У прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі паведамілі, што інфармацыі аб работах, якія праводзяцца, у іх няма, аднак практыка знішчэння такіх дарог існуе даўно: калісьці так паступалі і нашы пагранічнікі.
Інфармацыю аб работах, якія праводзяцца, Onliner пацвердзілі крыніцы ў ДАІ: учора супрацоўнікі выбывалі да мяжы, каб пераканацца, што на тэрыторыі Беларусі не праводзіцца незаконных дарожных работ.
Як нам распавялі ў Ленінскім сельсавеце, які прылягае да мяжы, гэта дарога карысталася папулярнасцю ў мясцовых жыхароў: народ ездзіў на працу або проста на рынак.
— З нашага боку ляжыць добрая асфальтаваная дарога, а там проста насып. Такіх шляхоў некалькі. Яны такія, левыя трошкі, — расказваюць нам у вёсцы. — Калісьці даўно ў нас асфальт клалі і прыехала газета. Тады спыталі ў расийцаў пра дарогу з іх боку, але яны сумленна адказалі, што ім яна не патрэбная. Паглядзім, можа, вернуць яе пасля гэтай эпідэміі. А не, то будзе народ праз Краснае ездзіць — і ўсе справы.
Паводле onliner.by