«Погляд на Мір» супраць «Крыстафера» — 1:0
Пагрозы цыклону «Крыстафер» не спынілі маладых фатографаў з усёй Беларусі, якія прыехалі здымаць Мір.
25 траўня 2013 года паспяхова завяршыўся актыўны этап моладзевага фотаплэнэру «Погляд на Мір» сярод аматараў. Нягледзячы
на прагнозы сіноптыкаў, дождж толькі на кароткі час рабіўся інтэнсіўным,
а ў астатні час пахмурнае надвор'е, па словах сябра
журы конкурснай часткі плэнэра, старшыні народнага
фотаклуба «Мінск» Віталя
Раковіча, была толькі на
руку фотаздымцы, ствараючы адменны настрой. Не спалохала непагадзь і шматлікіх турыстаў, якія прыехалі ў гэты дзень азнаёміцца з унікальным помнікам нацыянальнай культуры Беларусі. Замак таксама наведалі Моцем і
Мікалай Радзівілы, у якіх прайшла
працоўная сустрэча з кіраўніцтвам музейнага комплексу.
Тэма фотаплэнэру пазначана арганізатарамі (замкавы комплекс «Мір» і прадстаўніцтва кампаніі Samsung у Беларусі) як «фатаграфічнае вандраванне па Мірскім замку і яго наваколлям, якое адкрые новыя іміджы помніка архітэктуры, занесенага ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
Сярод галоўных заданняў фотаплэнэру — пошук таленавітай моладзі, стварэнне творчай пляцоўкі для камунікавання прафесійных фатографаў. Арганізатары
аддаюць прыярытэт таксама прасоўванню сучасных узораў фотатэхнікі, развіццю жанру travel-фота. Гэтыя заданні забяспечвае актыўны ўдзел у праекце
прадстаўніцтвы кампаніі
Samsung у Беларусі. Усе ўдзельнікі фотаплэнэру скарысталі пры здымцы смарт-камеры лінейкі NX.
Тыднем раней адбыўся першы этап, у якім узялі ўдзел прафесіяналы. 18 вядомых беларускіх фатографаў ужо прадставілі свае працы на галасаванне партала holiday.by. Пераможцу гэтага этапу будзе ўручана Galaxy Camera — кампактны дэвайс кампаніі Samsung на базе аперацыйнай сістэмы Android. Пераможца галасавання, распачатага на партале holiday.by 30 траўня, журы назаве на выніковым брыфінгу 5 чэрвеня. Тады ж аўтарам лепшых прац будуць уручаны падарункі — SMART-камеры NX300 ад кампаніі Samsung.