Перастаў адкрывацца сайт «Медыя-Палессе»
Сайт «Медыя-Палессе» перастаў адкрывацца ўвечары 2 верасня ў большасці карыстальнікаў Беларусі і за мяжой.
Чым выкліканая блакаванне, рэдакцыі пакуль не вядома. Накіраваны запыты ў Hoster.by і Міністэрства інфармацыі. На гэты момант, паводле даных маніторынгу Яндэкс, выяўленыя праблемы з даступнасцю сайта.
«Media-Pоlesye.by», які асвятляе падзеі ў Лунінцы, Пінску, Століне, дзейнічае з чэрвеня 2012 года — і з’яўляецца адным з нямногіх сайтаў у Беларусі, якія маюць статус сеткавага СМІ.
Над сайтам працуе прафесійная каманда журналістаў, медыя наведваюць каля 30-40 тысяч карыстальнікаў на суткі.
У ліпені прайшлі ператрусы ў галоўнага рэдактара Святланы Гарда, а таксама ключавых супрацоўнікаў і ў офісе «Медыя-Палесся». Тэхніка і іншыя носьбіты інфармацыі да гэтага часу не вернутыя. Нягледзячы на блакаванне сайта, рэдакцыя не спыняе сваю працу.
Паводле baj.by