Перакладчыца Вольга Калацкая затрыманая ў межах крымінальнай справы
Яе ўжо павязлі на «следчыя дзеянні».
![9d85dce8f031dfa5fe51c2df65f1d01a_18q9i.jpg 9d85dce8f031dfa5fe51c2df65f1d01a_18q9i.jpg](/img/v1/images/9d85dce8f031dfa5fe51c2df65f1d01a_18q9i.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Учора ў Менску ў сваёй кватэры была затрыманая перакладчыца і выкладчыца Вольга Калацкая. Пра гэта яна паспела паведаміць на сваёй старонцы ў Facebook. Па яе словах, яе павезлі ў Фрунзенскі РУУС «на гутарку».
Сёння адвакату Вольгі паведамілі, што яе
павезлі на следчыя дзеянні, піша БАЖ. Таксама
стала вядома, што Вольга Калацкая затрыманая Следчым камітэтам у рамках крымінальнай справы.
Па якім артыкуле, пакуль невядома.
Вольга Калацкая перакладала на беларускую мову творы
Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанса,
Артура Голдэна і іншых. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Крыніца», «Дзеяслоў» і ARCHE. Таксама яна перакладала на беларускую мову фільмы і
мультфільмы, уключаючы «Гладыятара», «Шрэка-2» і іншыя.