Павел Севярынец на волі!

Чакалася, што Севярынец будзе на волі а 14.35. Але за сорак хвілін да прызначанага часу, Павел патэлефанаваў жонцы з чужога нумара і сказаў, што ён знаходзіцца на Аршанскім вакзале.

Фота з фейсбука Паліны Сцепаненка

Фота з фейсбука Паліны Сцепаненка

За тры кіламетры да Оршы машыну, у якой ехала жонка Севярынца, прыпыніў супрацоўнік ДАІ. Але, пасля праверкі дакументаў, машыну адпусцілі.
Севярынца сустрэлі на вакзале. "Сілай мяне пачалі вывозіць сёння ўціхую. Слава Богу, што не ў Талочын ці кудысьці яшчэ!", — пракаментаваў Павел сваё` вызваленне.
Нагадаем, Севярынецбыў затрыманы пасля акцыі супраць «дэкрэту пра дармаедаў» у Оршы. Рзам з ім былі затрыманы кіроўца аўто, які яго вез, а таксама журналістка Радыё Свабода Галіна Абакунчык, фатограф БелаПАН Андрэй Шаўлюга і блогерка Анастасія Пілюгіна, журналісты Белсату Аляксандр Баразенка і Кацярына Андрэева. Лідар БХД быў асуджаны на 15 сутак за удзел у мітынгу недармаедаў.