Пастноў застаецца ў вар’ятні

Віцебскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу лекара Ігара Пастнова і пакінуў рашэнне суддзі Віцебскага раёну Тацяны Дзегцяровай ад 21 верасня аб прызначэнні яму прымусовага псыхіятрычнага лячэння ў сіле.



psiho.jpg

Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ў прыёмнай Віцебскага абласнога суду.
Разгляд касацыйнай скаргі Пастнова праходзіў у закрытым рэжыме, на суд не пусьцілі нават адваката. Паколькі першы адвакат Пастнова цяпер у адпачынку, абараняе яго іншы адвакат. Суд палічыў, што ў новага адваката няма даверанасьці самога Пастнова, і не дапусьціў яго на працэс. У залі пасяджэння засталіся толькі прадстаўнікі Абласнога цэнтру псыхіятрыі і наркалогіі — загадчыца аддзялення, дзе ляжыць Пастноў, — Натальля Васільева і намесьнік галоўнага лекара Ігар Свіркуноў. Журналістаў на працэс таксама не дапусьцілі.
Самому Пастнову пра рашэнне Віцебскага абласнога суду не задавальняць ягоную скаргу паведамяць цягам 5 дзён. Прымусова яго лечаць з 21 верасня.
svaboda.org