Пасадка Ryanair з Раманам Пратасевічам была аперацыяй беларускага КДБ

Супрацоўнік КДБ «у вырашальны момант узяў пад кантроль авіядыспетчарскую службу».

1733635482_0_150_2879_1769_1920x0_80_0_0_7f6a1cdaf900c6ffc9435244fa0bd1b7.jpg

Пасадка Ryanair з Раманам Пратасевічам была аперацыяй беларускага КДБ.
Гэтую інфармацыю перадаў экс-авіядыспетчар менскага аэрапорту, які перабраўся ў Польшчу гэтым летам. Ён перадаў польскім следчым «інсайдэрскія» дадзеныя аб вымушанай пасадцы самалёта Ryanair ў Менску, піша The New York Times.
Экс-дыспетчар быў прамым сведкам тых падзеяў з паветраным суднам. Ён заявіў, што пасадка самалёта была часткай аперацыі беларускіх спецслужбаў па злове Рамана Пратасевіча.
Мужчына распавёў, што экіпажу самалёта перадалі загадзя ілжывае паведамленне пра пагрозу выбуху. У гэты час на вышцы знаходзіўся супрацоўнік КДБ, які «у вырашальны момант узяў пад кантроль авіядыспетчарскую службу». На працягу ўсяго інцыдэнту афіцэр падтрымліваў тэлефонны кантакт з кімсьці, каму даваў справаздачу аб тым, што адбываецца.