Паплечнікі Іллі Валавіка стварылі сайт у яго падтрымку

У Сеціве пачаў дзейнічаць сайт valavik.com, прысвечаны Іллю Валавіку, асуджанаму на 10 гадоў зняволення па "справе антыфашыстаў".

Ілля Валавік

Ілля Валавік

Пра гэта паведаміў праз тэлеграм-канал Баста анархіст Вячка Касінераў.
На сайце можна даведацца пра падрабязнасці справы, па якой асуджаны Ілля Валавік, а таксама, напрыклад, пра тое, што за месяц працы ў турме палітвязень зарабіў 7 капеек.


«У чалавека спрабуюць забраць 10 (!) гадоў жыцьця, здароўе, магчымасьць расьціць маленькую дачку, якая нарадзілася без яго толькі ва ўгоду сваіх мярзотных прэмій, ранішніх пенсій і палітычнага загаду рэпрэсіўнай сістэмы МУС.
Мы спадзяемся, што кожны шчыры і сумленны чалавек адгукнецца на наш заклік да салідарнасьці з Ільлёй, па магчымасьці дапаможа матэрыяльна», — піша Вячка Касінераў.
На сайце пазначаны адрас для ліставанняў палітвязню і інфармацыя пра тое, як можна падтрымаць Іллю і яго сям'ю.
Лістуйце палітвязню на адрас:
212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ПК-15, атр.11. Валавік Ілля Ігаравіч