Памёр гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў
5 студзеня ў Мінску на 74-м годзе жыцця памёр славуты беларускі гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў. Пра гэта «Свабодзе» паведамілі ягоныя сябры.
У апошні час
ён шмат хварэў, але да апошняга працаваў над новымі кнігамі.
Выпускнік гістфаку Белдзяржуніверсітэта, Анатоль Цітоў пачынаў навуковым супрацоўнікам, а пасля старшым палеографам Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву БССР у Менску. З 1983 выкладаў у Мінскім інстытуце культуры, пасля ў БДУ, быў старшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навуковага-даследчага інстытута справаводства і архіўнай справы.
Аўтар шматлікіх кніг, навуковых прац па геральдыцы, генеалогіі, гісторыі рамёстваў, гістарычнай геаграфіі, у тым ліку «Гербы беларускіх гарадоў» (1983), «Гарадская геральдыка Беларусі» (1989), «Наш сымбаль — Пагоня» (1993), «Геральдыка Беларусі» (2010), «Гербоўнік беларускіх гарадоў» (2015) ды інш.
На пачатку 1990-х Анатоль Цітоў уваходзіў у камісію Вярхоўнага Савету, якая распрацавала эталоны выкарыстання бел-чырвона-белага сцяга.
Анатоль Цітоў выдаў кнігу «Гербоўнік беларускіх гарадоў»
Быў сябрам геральдычных таварыстваў Украіны, Польшчы, Расеі.
Развітанне з Анатолем ЦІтовым адбудзецца 8 студзеня па адрасе Альшэўскага, 12 з 14-й да 15-й гадзіны. Пахаваюць навукоўца на Чыжоўскіх могілках.