Памёр Алег Алкаеў
Алег Алкаеў кіраваў СІЗА №1 на Валадарскага ў Мінску пяць гадоў, з 1996-га па 2001 год, калі быў вымушаны эміграваць у Нямеччыну, ратуючыся ад пераследу ўлад. Яму было 69 гадоў.

Алег Алкаеў
памёр сёння, 20 верасня, а 5-й раніцы, паведаміў «Н*шай Ніве» яго сябар.
Прычына смерці пакуль невядомая, будзе судмедэкспертыза. Сябар мяркуе, што
прычынай смерці мог стаць тромб.
Пахаванне
адбудзецца ў Берліне.
Менавіта
Алкаеў у 2001-м заявіў уголас, што беларускія ўлады могуць быць датычныя да
знікнення і меркаванага забойства беларускіх палітыкаў — апанентаў Лукашэнкі —
старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара, міністра ўнутраных спраў Юрыя
Захаранкі і бізнесмена Анатоля Красоўскага.

Алкаеў змог
вывезці кнігу ўліку выдачы зброі, у якой зафіксавана, што ў дні, калі зніклі
людзі, ён перадаў расстрэльны пісталет па распараджэнні міністра ўнутраных
спраў. Пры гэтым расстрэлы паводле прысудаў у гэты час не праводзіліся.