Палітвязня Дзмітрыя Абрамука пераводзяць з «хіміі» ў калонію

Учора, 17 лютага, палітвязня Дзмітрыя Абрамука змясцілі ў ШІЗА за адмову прыбіраць туалеты.

abramczuk.jpg

Праваабаронцы паведамілі, што 17 лютага над палітзняволеным Дзмітрыем Абрамуком адбыўся суд па ўзмацненні пакарання за парушэнні рэжыму ПУАТ. Палітвязню замянілі тры гады «хіміі» на 1 год і 1 месяц калоніі. 

Таксама ўчора ж адміністрацыя віцебскага СІЗА пакарала Абрамука 10 суткамі ШІЗА за адмову прыбіраць туалеты.

У снежні-студзені палітвязня па чатырох рапартах пра парушэнні змясцілі ў ШІЗА на 40 сутак. Пасля вяртання яго на «хімію», калі ён пайшоў у краму, здолеў пакінуў ПУАТ. Праз тры дні Абрамчука затрымалі і змясцілі ў віцебскае СІЗА-2.

Дзмітрый Абрамук — фігурант брэсцкай "справы карагодаў". 15 сакавіка суд пакараў Дзмітрыя 2 гадамі "хіміі" паводле артыкула 342 КК. Праз некалькі месяцаў яго асудзілі да 2 гадоў "хіміі" яшчэ і за абразу Лукашэнкі. Шляхам складання яму прызначылі тры гады "хіміі".