Пад Бабруйскам мужчына павесіў сабаку на дрэве
Такім чынам ён адпомсціў сабаку за тое, што ён, на яго думку, напэўна, загрыз яго курыцу.
Здарылася гэта 19 студзеня на Вадохрышча, распавёў «СБ» намеснік начальніка Бабруйскага РАУС Рустам Хамдамаў.
55-гадовы бабруйчанін, які паехаў на паляванне ў раён вёскі Старынкі Бабруйскага раёна, патэлефанаваў у міліцыю ў 14.50 і паведаміў, што яго паляўнічага сабаку павесіў мясцовы жыхар.
Супрацоўнікі РАУС выехалі на месца. Высветлілася, што 62-гадовы жыхар вёскі Старынкі ўбачыў у сваім куратніку сабаку, там жа ляжала мёртвая курыца. Пенсіянер, нядоўга думаючы, схапіў вяроўку і павесіў сабаку на дрэве. Гаспадар сабакі прыйшоў услед за ёй на падворак, але было ўжо позна. Мясцовы жыхар растлумачыў міліцыі: «Калі б я яе не павесіў, яна задушыла б усіх курэй».
У дачыненні да яго склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 15.45 ( «Жорсткае абыходжанне з жывёламі»). Жорсткае абыходжанне з жывёламі, што пацягнула іх гібель або калецтва, а роўна катаванне жывёл, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Паводле bobruisk.ru