Пацалунак ля слупа
17 верасня 1939 пачалося «вызваленне» Заходняй Беларусі
Штогод напярэдадні 17 верасьня прыгадваецца гэтая вычытаная ў кагосьці простая, але цікавая алегорыя.
А пасьля... А пасьля кожны год у верасьні прыгадваеце той дзень з радаснай усьмешкай. Толькі бандытаў ня згадваеце — яны ж тут ні пры чым, праўда? Галоўнае, што сваё пры сваім. Вы
аматар аб’ектыўнасьці, які забыўся зьняць накрыўку з аб’ектыва — і фоткае, фоткае, фоткае...
Так вось выглядае тая алегорыя — як нейкі сэрыял пра мянтоў і Дастаеўскага. Не зусім дакладна, не на сто адсоткаў трапна — але збольшага правільна. На жаль, менавіта такое
апісаньне верасьнёўскіх падзей трыццаць дзявятага году адпавядае гістарычнай праўдзе, а не трыюмфальныя воклічы пра вызваленьне і ўзьяднаньне. Усё проста, як той сьлінявы пацалунак з пляката.
Вызваленьне прадугледжвае свабоду — якой не было.
Бывае, што аб’ектыўнасьць — вораг этычнасьці і кат маралі; яна, аб’ектыўнасьць, як той завіслы над галавой бандыт з распаленым прасам — гатовая забіваць і
мучыць, упэўненая ў сваёй беспакаранасьці. З дапамогай аб’ектыўнасьці можна апраўдаць што заўгодна — аб’ектыўна добра ўсё, што добра скончылася. Аб’ектыўна без
другой сусьветнай Эўропа засталася б пры ўсіх сваіх забабонах, аб’ектыўна бяз Гітлера, магчыма, дагэтуль не існавала б Ізраілю, аб’ектыўна Сталін быў маладзец, бо пры ім нікога ня
спальвалі ў печках і ня труцілі ў газэнвагенах, аб’ектыўна кожнае самагубства скарачае колькасьць самагубстваў, аб’ектыўна і сучасны беларускі рэжым — прагрэсіўны, бо лепш
такі, чым Расея.
І што там адбывалася ў самім працэсе — нікому не цікава. Як не цікава было ўсім «вызваленым»: кінутым у турмы, дэпартаваным, пастраляным і забраным у савецкае рабства,
што праз паўстагодзьдзя беларусы, бач ты, будуць жыць у адной дзяржаве. Той плякат з абдымкамі і пацалункам ля памежнага слупа можа выклікаць толькі жах — жах і спачуваньне: яны абдымаюцца,
як апошні раз — так сьціскаюць адзін аднаго ў абдымках асуджаныя на сьмерць. Аднаму толькі што «зь неба на голаў упала ўся гэтая БССР», як пісала Геніюш, а ў другога чэрап
пад каскай ужо праламаны...
Альгерд Бахарэвіч, svaboda.org