Новы рэкорд ад Мінздароўя — 1993 новыя выпадкі каронавіруса за суткі

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра рэгістрацыю 1993 новых выпадкаў COVID-19 за суткі. Усяго з пачатку пандэміі дыягназ быў пацверджаны ў 536 097 чалавек.

v_pre054858.jpg


Гэта новы рэкорд па колькасці захварэлых — мінулы быў 22 верасня і складаў 1989 выпадкаў за суткі.

Выпісаныя за дзень 1295 пацыентаў. Афіцыйна ачунялымі лічацца 517 325 чалавек, паведамляе REFORM.by.

За суткі памерлі 15 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Гэта паўтор рэкорда, які быў зафіксаваны 25 верасня. Усяго ж афіцыйна пацверджаныя 4129 смяротных зыходаў за ўвесь час пандэміі.

У Беларусі зрабілі 8,46 млн. тэстаў, у тым ліку 37 432 — за суткі.

Першую дозу вакцыны ад каронавіруса атрымалі 2,098 млн. жыхароў Беларусі, у тым ліку 1,597 млн. прайшлі поўны курс вакцынацыі.