«Няма фінансавання». У Барысаве прыпынілі будаўніцтва лядовай пляцоўкі
У Барысаве прыпынена будаўніцтва лядовай пляцоўкі і моста праз чыгунку ў раёне зялёнага гарадка. Пра гэта падчас прыёму грамадзян паведаміў старшыня Барысаўскага райвыканкама Генадзь Дзенгалёў.
«Ёсць архітэктурны праект на будаўніцтва моста ў раёне
зялёнага гарадка. Гэта ўсё, што мы маем на дадзены момант, — фінансавання няма,
у інвестпраграму на гэты год праект не ўключылі. За кошт раённага бюджэту мы не
пабудуем мост: гэта вельмі дарагі аб'ект. Таму пакуль рэалізацыі праекта не
будзе. Таксама прыпынена будаўніцтва лядовай пляцоўкі. Нам трэба
сканцэнтравацца на трох аб'ектах: неабходна скончыць моставы пераход праз Бярэзіну, рэканструкцыю вул. Гагарына і дзіцячую бальніцу», — цытуе Дзенгалёва «Трыбуна» са спасылкай на «Адзінства».