Названае лепшае фота года па версіі World Press Photo
Абвешчаны лаўрэаты World Press Photo — самай прэстыжнай штогадовай
прэміі для фотажурналістаў. У намінацыі «Фатаграфія года» перамагла
праца Джона Мура з выявай дзяўчынкі, якая плача.
Фатограф Джон Мур летам 2018 года зняў заплаканую дзяўчынка Янелу Санчэс з Гандураса падчас вобшуку яе маці Сандры Санчэс на мяжы ЗША і Мексікі.
Журы адзначыла, што гэтае фота прадстаўляе "гвалт іншай ўласцівасці — псіхалагічнай".
Аўтар фота — 51-гадовы Джон Мур з агенцтва Getty Images, лаўрэат прэстыжнай Пулітцэраўскай прэміі.
Пасля публікацыі гэтага здымка грамадскасць выказала абурэнне, у выніку ўлады ЗША вырашылі адмяніць прымусовае раздзяленне дарослых мігрантаў і іх дзяцей.
"Я бачыў страх на іх тварах, у іх вачах", — заявіў Мур пасля заканчэння цырымоніі ў Амстэрдаме, адзначыўшы, што праблема міграцыі і бежанцаў сёння актуальная не толькі ў ЗША, але і ва ўсім свеце.
Паводле baj.by