Наталле Бордак зноў прысудзілі раней адменены штраф за пікет у падтрымку Украіны

Нясвіжскі раённы суд зноў абавязаў Наталлю Бордак выплаціць штраф за плакат «НЕ — пуцiнскай вайне з Украiнай».



nie_pucinskaj_vajnie.jpg

Нагадаем, 24 чэрвеня Мінскі абласны суд адмяніў пастанову Нясвіжскага раённага суду ў дачыненні да актывісткі аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Наталлі Бордак. Справа на новы чацверты разгляд была накіраваная назад у раённы суд. 15 жніўня суддзя Гвозд прызнала Наталлю Бордак вінаватай у арганізацыі пікета і зноў прызначыла выплаціць адменены абласным судом штраф у памеры 3 млн. 750 тыс. На працягу 10 дзён Наталля Бордак зноў збіраецца абскардзіць свой прысуд.

bchd.info