НАК запускае кампанію «25.03 — на волю!»

Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале НАК.

download_181.png

25 сакавіка беларусы адзначаць Дзень Волі. Народнае антыкрызіснае кіраванне далучаецца да актыўнай падрыхтоўцы свята і запускае кампанію «25.03 - на волю!»
«Воля - гэта тое, што прачнулася ў кожным летам 2020 года. Гэта тое, што адрознівае нас ад бязвольных выканаўцаў злачынных загадаў і бязвольных кіраўнікоў, якія іх аддаюць. Тое, што яны спрабуюць у нас адняць, тысячамі кідаючы свабодных духам беларусаў за краты турмаў. Але наша воля мацней страху і мацней іх сцен», — піша НАК.
Да Дня Волі НАК сумесна з праектам «Кожны дзень», штабам Цапкалы, супольнасцю *Сумленныя людзі, а таксама пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйнай рады  запускае кампанію «25.03 - на волю!».
З чаго арганізатары прапануюць пачаць ужо зараз?
1) Дадайце рамку, якую стварылі спецыяльна да Дня Волі, на аватар ў Facebook. Так мы пакажам адзін аднаму, колькі нас - вольных беларусаў, гатовых змагацца за нашу агульную свабоду і салідарных з тымі, хто вядзе гэтую барацьбу нават знаходзячыся за кратамі:
- націсніце на фота вашага профілю і выберыце «абнавіць фота профілю»;- дадайце рамку;- знайдзіце праз пошук рамку «На волю!» ад НАУ;- націсніце «выкарыстаць як фота профілю».
2) Запампуйце стыкерпак для Telegram, у якім мы сабралі знакавыя фразы вядомых беларусаў пра волю і свабоду. Дзяліцеся імі з сябрамі і падтрымайце іх баявы дух да 25 сакавіка.
Кампанія будзе ўключаць некалькі важных праектаў. Новыя праекты кампаніі «25.03 - на волю!» будуць прэзентаваны у бліжэйшы час.