На вуліцы Цэнтральнай высадзілі 45 дрэў

Учора на мінскай вуліцы Цэнтральнай, дзе ў сувязі з пракладкай парапровода секлі дрэвы супраць волі Аляксандра Лукашэнкі, пачалі рабіць кампенсацыйныя пасадкі. Пра гэта распавялі ў адміністрацыі Заводскага раёна.

vysadka_derevev_centralnaya_2.jpg

У суботу, 14 кастрычніка, дэпутат парламента Валерый Курсевіч, мясцовыя чыноўнікі, працаўнікі «Зелянбуда», супрацоўнікі «Мінскэнерга» і жыхары вуліцы Цэнтральнай высадзілі 45 дрэў за домам № 1. У прыватнасці, там з'явілася 20 клёнаў, 20 ясеняў і 5 рабін.
Нагадаем, нядаўна Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў гарадскія ўлады за высечку дрэў на вуліцы Цэнтральнай, дзе па зялёнай зоне пракладваюць новы парапровад і цеплатрасу. Праўда, да таго моманту мясцовыя ўжо знайшлі кампраміс з энергетыкамі ў тым, што ў працэсе работ высякуць 87 дрэў з 128 запланаваных першапачаткова.

У «Мінскіх цепласетках» ж распавялі, чаму пракладваць парапровад і цеплатрасу пад дарогай нельга, а існуючы варыянт — аптымальны. Затым энергетыкі паведамілі, што выратуюць хваёвы гай на Цэнтральнай і наогул высякуць мінімальна зеляніны. Праўда, для гэтага ім давялося змяніць праект і зараз работы абыдуцца на 400 тысяч даляраў даражэй. У адміністрацыі Заводскага раёна тады паабяцалі, што будуць разглядаць лёс кожнага дрэва індывідуальна, а ў якасці кампенсацыі высадзяць у 3-4 разы больш раслін.
Паводле tut.by