«На сяржантаў не ціснулі». Генпракуратура не мае прэтэнзій да КДБ

17 кастрычніка на судзе па "справе Коржыча" пракурор Шарстнёў агучыў вынікі праверкі фактаў ціску на абвінавачаных сяржантаў Вяжэвіча, Скуратовіча і Бараноўскага ў будынку КДБ.

Фота Еўрарадыё

Фота Еўрарадыё


Сяржанты ў зале суда заявілі, што падчас следства яны падвяргаліся маральніму і фізічнаму ціску з боку праваахоўнікаў і пісалі "чыстасардэчныя прызнанні" не па сваёй волі, паведамляе euroradio.fm.
Па меркаванні Генпракуратуры, ніякага фізічнага альбо псіхалагічнага ціску на сяржантаў не аказвалася. А пра факты даўлення з боку супрацоўнікаў КДБ яны заяўлялі ў судзе дзеля таго, каб змякчыць адказнасць.
Адвакаты абвінавачаных не згодны з вынікам праверкі.