На маму ў дэкрэце з Пінска завялі крымінальную справу за абразу памочніка пракурора
У дачыненні да 27-гадовай жыхаркі Пінска распачата крымінальная справа за публічную абразу прадстаўніка ўлады. Як паведамляе прэс-служба МУС, у студзені гэтага года яна размясціла абразлівыя каментары пад фота старшага памочніка пракурора аднаго з мінскіх раёнаў, піша reform.by.
На дзяўчыну выйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіКа і АМАПа. «Фігурантка знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, пры гэтым актыўна ўдзельнічае ў адным з нефармальных рухаў дэструктыўнага толку і прытрымліваецца ўльтралевых антыфашысцкіх поглядаў», — паведамляе МУС.
Як інфармуе МУС, з пачатку гэтага года супрацоўнікі ГУБАЗіКа устанавілі 59 адміністратараў «дэструктыўных» Telegram-чатаў, вынеслі амаль 200 афіцыйных папярэджанняў у адпаведнасці з заканадаўствам аб экстрэмізме. Па матэрыялах ГУБАЗіКа распачата больш за 98 крымінальных спраў за злачынствы супраць міру, грамадскага парадку і бяспекі, а таксама дзяржавы і парадку кіравання.