МЗС з кастрычніка не дае адказу многім замежным СМІ наконт акрэдытацыі

2 кастрычніка мінулага года Міністэрства замежных спраў анулявала акрэдытацыі ўсім замежным журналістам, якія працавалі ў Беларусі. З 5 кастрычніка была аб’яўлена перакакрэдытацыя паводле новага Палажэння Савета Міністраў.

download_168.jpg

З прагрэсіўнага, у палажэнні скараціліся тэрміны разгляду дакументаў: для часовай акрэдытацыі гэта 5 дзён, для пастаяннай — 30.
Але яны не выконваюцца. Многія замежныя выданні ў кастрычніку адразу падалі дакументы ў МЗС. Адказу — ні станоўчага, ні адмоўнага — няма дагэтуль.
Мы звярнуліся да прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза з просьбай пракаментаваць сітуацыю. Вы будзеце здзіўленыя, але амаль 4-месяцовую! затрымку ў ведамстве тлумачаць… каронавірусам. Па словах Анатоля Глаза, апошнім часам камісіі, якая прымае рашэнне, не проста сабрацца на сваё пасяджэнне.
Колькі заявак на акрэдытацыю сёння чакаюць разгляду, у ведамстве адразу паведаміць не здолелі. Але адзначылі, што за гэты час камісія такі змагла выдаць каля за 100 акрэдытацый.
Імаверна, ільвіную долю такіх акрэдытацый выдалі расійскім выданням кшталту Sputnik і РІА «Новости». Журналістаў гэтых выданняў улады апошнімі днямі ў прыярытэтным парадку пускаюць на судовыя працэсы, куды для іншых журналістаў чамусьці ўваход закрыты.
baj.by