Мужчыны ва ўзросце 31 і 41 гадоў. У Іспаніі ад воспы малпаў памерлі два чалавекі

Міністэрства аховы здароўя Андалусіі пацвердзіла другі выпадак смерці пацыента з воспай малпаў на тэрыторыі Іспаніі, паведамляе El Paіs. Гэта першыя лятальныя сыходы ў Еўропе ад новай смяротнай хваробы.

3cvek5hykjbyhpq7e3jdtuuonq__1_.jpg

31-гадовага мужчыну шпіталізавалі з менінгаэнцэфалітам, выкліканым інфекцыяй, пасля ён памёр. Першы выпадак смерці ад воспы малпаў на тэрыторыі Іспаніі зафіксавалі ўчора на тэрыторыі Валенсійскай аўтаномнай супольнасці. Тады памёр 41-гадовы мужчына, у якога праз анкалагічнае захворванне быў аслаблены імунітэт.

З-за воспы малпаў у амерыканскім штаце Нью-Ёрк абвясцілі рэжым надзвычайнага становішча. На горад прыходзіцца кожны чацвёрты выпадак заражэння ў ЗША.

Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя (СААЗ) зафіксавала ўжо 21 699 выпадкаў заражэння воспай малпаў. Іспанія знаходзіцца на другім месцы па колькасці тых, хто захварэў (4298), на першым — ЗША (4907). Тыдзень таму СААЗ абвясціла ўспышку воспы малпаў надзвычайнай сітуацыяй у галіне аховы здароўя міжнароднага значэння.

Першы выпадак заражэння чалавека воспай малпаў выявілі ў 1970 годзе на тэрыторыі, якая цяпер лічыцца часткай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. З тых часоў захворванне спарадычна фіксуюць у розных частках Афрыкі.