Мінскую Камсамольскую аздобілі рознакаляровымі парасонамі

У ноч на 9 ліпеня ў Мінску, на шматпакутнай ад дажджу вуліцы Камсамольскай з'явілася 140 рознакаляровых парасонаў. Абноўленаму ўчастку «пешаходкі» прысвоілі неафіцыйную назву – "Камфортная алея".

5d3_4570.jpg


У панядзелак мінчукі звярнулі ўвагу на металічную канструкцыю, выказвалі розныя ідэі наконт яе прызначэння. Канал «Чай з малінавым варэннем» іранічна параўнаў каркас з купалам чарнобыльскага рэактара.
Сапраўдная мэта інсталяцыі – дружалюбная і пазітыўная, хоць маштабы канструкцыі сапраўды ўражваюць: 32 метры ў даўжыню і амаль 6 у шырыню. Так, Беларусь далучылася да Umbrella Sky Project – акцыі, у межах якой вуліцы з дзясяткамі парасонаў з’яўляюцца па ўсёй Еўропе. Лісабон, Барселона, Вена, Кіеў, Санкт-Пецярбург – з гэтых і іншых гарадоў беларусы штогод прывозяць здымкі на фоне парасонаў, а цяпер фотазона для яркіх сэлфі з'явілася проста ў цэнтры Мінска. Усе фотаздымкі на «Камфортнай алеі» ініцыятары праекта прапануюць адзначаць хэштэгам #комфортнаяаллея.

5d3_4590.jpg


Праект рэалізавала кампанія velcom | A1, каб візуальна ажывіць вуліцу і зрабіць яе камфортнай для адпачынку нават у занадта сонечныя ці дажджлівыя ліпеньскія дні. Але гэта не адзіная прычына:
– «На ідэю стварыць «Камфортную алею» нас натхнілі абнаўленні гэтага года: ператварэнне брэнда velcom у А1 і «апгрэйд» лінейкі тарыфных планаў кампаніі з аднайменнай назвай: «Камфорт». І інсталяцыю, і тарыфы аб'ядноўваюць безлімітныя магчымасці: неабмежаваны доступ у сацсеткі і інтэрнэт, або, як у выпадку з парасонамі, – бясконца прыемнае надвор'е і ўсмешкі мінакоў. Мы спадзяёмся, што ўпрыгожаная Камсамольская парадуе гараджан і стане яшчэ адной яркай лакацыяй для турыстаў», – распавёў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom | A1 Мікалай Брэдзелеў.

5d3_4577.jpg


Колеры парасонаў – чырвоны, белы і жоўты – абраныя ў адпаведнасці з фірмовым стылем брэнда velcom і яго пераемніка А1. Белых парасонаў у кампазіцыі амаль у два разы болей, чым жоўтых, – такая прапорцыя сімвалізуе пераход кампаніі да абноўленага фірмовага стылю: базавы колер А1 – белы.

5d3_4556.jpg


Вуліца Камсамольская ў гістарычным цэнтры – адна з нешматлікіх пешаходных зон у Мінску. Тут шырокая прастора для прагулак, мноства лавак, якія змяшчаюць больш за дзвесце чалавек, вечаровае асвятленне з гірляндаў і ліхтароў пад даўніну. Як на любой пешеходцы, тут ёсць кавярні і сувенірныя крамы. Каларыт вуліцы дадаюць невысокія будынкі 19 стагоддзя і вялікі гадзіннік са старадаўнім механізмам на скрыжаванні з другой пешаходнай вуліцай – Рэвалюцыйнай.
Паводле прэс-рэлізу