Мінскім школьнікам раздалі кніжкі пра дэмакратыю і вяршэнства закона ў Беларусі
Новую кніжку выдалі вучням 9-х класаў.

У мінскай школе дзевяцікласнікам пад подпіс раздалі кнігі пра Беларусь. У іх напісана, што наша краіна на першым месцы ў свеце па тэрарыстычнай бяспецы, што беларуская дзяржава ўсім сваім грамадзянам забяспечвае годнае жыццё і што ў Беларусі працуе дэмакратыя і забяспечана вяршэнства закона.