Мінімум 50 тысяч хрысціян утрымліваюцца ў канцэнтрацыйных лагерах Паўночнай Карэі
Ад 50 да 70 тыс. хрысціян утрымліваюцца ў канцэнтрацыйных лагерах у Паўночнай Карэі. Такія дадзеныя прыводзяцца ў справаздачы італьянскага аддзялення “Сaritas”. У дакуменце гаворыцца, што хрысціяне з’яўляюцца самай пераследаванай катэгорыяй вернікаў у свеце.
Таксама самымі варожымі для хрысціян краінамі з’яўляюцца Сірыя, Самалі, Ірак, Афганістан, Пакістан, Паўднёвы Судан, Іран, Пакістан, Эрытрэя, Нігерыя, М’янма, Дэмакратычная
Рэспубліка Конга і Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка. На працягу менш чым аднаго года, з лістапада 2013 г. па 31 кастрычніка 2014 г., за веру былі забіты 4 344 хрысціяніна. У той жа перыяд
падвергліся нападам 1 062 касцёлы.
Паводле справаздачы, больш за 100 мільёнаў хрысціян сталі ахвярамі рознага тыпу дыскрымінацыі з боку палітычных рэжымаў і вызнаўцаў іншых рэлігій і канфесій. Усё гэта адбываецца пры маўчанні з
боку міжнароднай супольнасці.
Сярод краін, у якіх колькасць выпадкаў насілля ў адносінах да хрысціян значна павялічылася ў параўнанні з папярэднімі гадамі, — Сірыя, Ірак, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Егіпет,
Кітай, Расія і Украіна.
Паводле catholic.by