Мінгарвыканкам адмовіў арганізатарам у правядзенні «Чарнобыльскага шляху»
Мінгарвыканкам адмовіў арганізатарам у правядзенні «Чарнобыльскага шляху», паведаміў TUT.BY кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук.
У сваім адказе на заяўку арганізатараў Мінгарвыканкам назваў некалькі прычын для адмовы: адсутнасць дамоў з міліцыяй, «хуткай» і камунальнікамі, маршрут шэсця, які, на думку ўлад, не адпавядае патрабаванню закону, арганізатары нібыта да атрымання адказу ад уладаў агучылі маршрут і час збору ўдзельнікаў, што забаронена законам, і, вядома, COVID-19.
«У мэтах прафілактыкі і мінімізацыі распаўсюджвання
вострых рэспіраторых інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19, выканання
дзеючых рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, лічым непажаданым правядзенне
масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі сталіцы», — гаворыцца ў адказе
гарадскіх улад.
Паводле слоў Дзмітрыя Кучука, з усіх служб, да якіх
звярнуліся арганізатары, адказ яны атрымалі толькі ад «хуткай».