Мінчукі выявілі 2 памылкі на новых купюрах і 1 баг на манеце

Першыя памылкі на новых грошах пачалі знаходзіць беларусы — піша інтэрнэт-часопіс CityDog.by.


Журналіст Віктар Корбут размясціў у Facebook пост, у якім дэталёва разбірае дзве памылкі, якія дапусцілі дызайнеры новых купюр.
Памылку, якую ўбачаць, хутчэй за ўсё, вельмі зацікаўленыя: на купюры ў 100 рублёў размешчаны вежы Нясвіжскага замка ў тым выглядзе, які яны мелі ў 2004-2012 гадах, пасля няўдалай рэканструкцыі.
Няправільныя вежы -«цыбуліны», малюнак якіх трапіў на новую беларускую сторублеўку, ўзводзілі па гравюры тапографа і мастака Тамаша Макоўскага пачатку XVII стагоддзя. Але потым высветлілася, што рэстаўратарам была даступная толькі копія гравюры — яны не змаглі дакладна разгледзець, як выглядала вежа, і зрабілі так, як ім здалося. У выніку беларусы і нашчадкі Радзівілаў усім светам назбіралі 1 млрд рублёў, у 2012 і годзе вежы замянілі на тыя, якія адпавядалі стылістыцы замка. Але паколькі беларускія грошы друкавалі ў 2009 годзе, малюнак вежы застаўся ранейшым.

Злева - «няправільная» вежа, справа - «правільная».

Злева - «няправільная» вежа, справа - «правільная».

 

А тут чырвоная стрэлка паказвае на «цыбуліну».

А тут чырвоная стрэлка паказвае на «цыбуліну».


А вось другая памылка сапраўды недаравальна: на 50-рублёвай купюры напісана «пяцьдзесят», хоць з 2008 года правільна па-беларуску пісаць «пяцьдзясят». Прычым гэтая норма была зацверджана ў законе «Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі» яшчэ ў 2008 годзе, гэта значыць за год да з'яўлення купюры.
Піша Віктар Корбут: «Усё гэта, мабыць, не выпадковасці. Гэта яшчэ раз паказвае, як наша грамадства хістаецца ў пошуках сваёй ідэнтычнасці, а дакладней, слаба стаіць на ўласнай зямлі, кепска ведае свае традыцыі. <…>  Толькі ў грамадстве, дзе мова фактычна не функцыянуе, можна на грошах 2009 года напісаць без увагі на правіла 2008-га. Бо слова «пяцьдзясят» ужываецца штодня, і напісаць яго з памылкай — гэта недаравальна школьніку, а што ўжо казаць пра дзяржаўных дзеячаў».
Тым часам на аўкцыён выставілі двухрублевую манету з памылкай друку: на гурце замест «Беларусь» напісана «Ббларусь».

defectmoney___02.jpg


Даволі хутка прадаўца пачалі вінаваціць у падробцы, перагравіроўцы і іншых маніпуляцыях з манетай. У адказ прадавец сцвярджаў, што проста атрымаў гэтую манету ў выглядзе рэшты, і прапаноўваў усім жадаючым сустрэцца і асабіста манету вывучыць. Некалькі патэнцыйных пакупнікоў так і паступілі, і пасля дбайных даследаванняў нумізматы прыйшлі да высновы: у ніжняй гарызантальнай перакладзіны літары «Е» маецца скол ў форме коскі, які загорнуты акурат да сярэдняй гарызантальнай перакладзіны. Паверх гэтага скола была тая самая мікраплямка «іржы» (акіслення), якую адзначалі многія грамадзяне.

defectmoney___03.jpg


Гэта значыць манета апынулася не бракаванай - проста дзіўнае супадзенне. За час таргоў кошт на манету вырас да 105 рублёў (1 млн 50 руб. старымі), але пасля выяўлення першапрычыны «браку» ўвечары 4 ліпеня яе знялі з таргоў і пусцілі ў абарачэнне.
Яшчэ некалькі двухрублевак з асаблівасцямі вылавілі розныя людзі. Аказалася, што на некаторых манетах надпіс «БЕЛАРУСЬ» па гурту выбітая «дагары нагамі».

defectmoney___05.jpg


Але тут варта адзначыць, што на сайце Нацбанка ў апісанні манет не сказана, як павінен быць павернуты надпіс адносна пярэдняга і адваротнага бакоў манеты, так што бракам такія варыяцыі наўрад ці могуць лічыцца. На аўкцыёне кошт за пару манет («правільная» і «бракаваная») складае ўсяго толькі 6 рублёў — гэта значыць каштоўнасць «пярэкрутаў» невысокая.