Міліцыя: У Мінску актывізаваліся людзі, якія караюць без суда і следства

Мінчук, які пацярпеў ад змагароў з педафіламі, збіраецца напісаць заяву ў міліцыю. Адвакатам у яго будзе Дзмітрый Лепрэтар.  



kov10210212bm.jpg

Фота — bymedia.net

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", некалькі дзён таму відэа самасуда, арганізаванага ў Мінску змагарамі з педафіламі, патрапіла ў інтэрнэт. Пасля гэтага пацярпелы быў блізкі да самагубства.

Як адзначае прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі, для Эдуарда знайшлі адваката — Дзмітрыя Лепрэтара, які абараняў у судзе Дзмітрыя Канавалава, асуджанага і пакаранага смерцю за тэракт у метро. Паводле Ластоўскага, гэта будзе першы прэцэдэнт, калі ахвяра самасудe над педафіламі звяртаецца з заявай ў міліцыю, а яго крыўдзіцелей могуць прыцягнуць да адказнасці.

Аляксандр Ластоўскі назваў "небяспечнай тэндэнцыяй" тое, што "ў Мінску актывізаваўся рух, які займаецца пакараннем людзей без суда і следства".  

Фота — bymedia.net  

euroradio.fm