Міліцыя і Мінабароны пагражаюць мірным удзельнікам пратэстаў 23 жніўня
23 жніўня ў Мінску людзі збіраюцца з усёй краіны на мірны пратэст. Сілавыя ведамствы выступілі з запалохваннямі.
У тэлеграм-канале Міністэрства абароны з'явілася заява: ведамства папярэджвае, што ў выпадку парушэння парадка ў "свяшчэнных месцах" - мемарыялах і помніках - людзі будць мець справу "ужо не з міліцыяй, а з войскам". Не зусім зразумела, каму адрасаваная такая заява: інфармацыі аб пашкоджанні помнікаў і мемарыялаў у ходзе мірных пратэстаў пакуль не з'яўлялася.
Да жыхароў і гасцей Мінска таксама звярнуўся начальнік сталічнай міліцыі Іван Кубракоў.
- На працягу двух тыдняў на тэрыторыі горада Мінска праходзяць несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, падчас якіх пашкоджваецца гарадская інфраструктура, аб'екты камунальнай уласнасці, у тым ліку і шляхам падпалаў, таксама і маёмасць грамадзян, - распавёў ён.
Кубракоў адзначыў, што ў інтэрнэце распаўсюджваецца інфармацыя з заклікамі прыняць сёння ўдзел у незаконных вулічных акцыях: «Іх мэта відавочная - расхістаць сітуацыю і ўнесці разлад у грамадства. Арганізатары гэтага працэсу выкарыстоўваюць людзей як расходны матэрыял».
- Мы маем інфармацыю пра падрыхтоўку правакацый. Будзьце разважлівыя і стрыманыя! Спыніце ад неабдуманых учынкаў і сваіх дзяцей. Не паддавайцеся на правакацыі, ўздзеянне інфармацыйных тэхналогій і кіруйцеся здаровым сэнсам, - заклікаў начальнік ГУУС Мінгарвыканкама.