Міхаіл Жураўкоў: Мясцовыя органы кіравання часта перакладваюць свае задачы на настаўнікаў

Мясцовыя органы кіравання часта перакладваюць свае задачы на настаўнікаў. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" заявіў міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў, паведамляе БЕЛТА.



001498_00000074652.jpg

"Міністэрства адукацыі праводзіла маніторынг па школах, і высветлілася, што з усіх распараджэнняў і даручэнняў менш за адну трэць ідзе ад нас. Астатняе — ад мясцовых органаў кіравання. Атрымліваецца, тыя перакладваюць свае задачы на настаўнікаў. І гэта няправільна. Мы плануем сур'ёзна папрацаваць з мясцовымі органамі ў гэтым напрамку", — сказаў Міхаіл Жураўкоў.

Міністр адукацыі таксама закрануў тэму прыцягнення новых кадраў у сферу адукацыі. Паводле яго слоў, гэта праблема не толькі міністэрства, але і ўсяго грамадства ў цэлым. "На мой погляд, мы павінны больш удзяляць увагі ролі педагога. Калі вы ўключыце сёння любы тэлеканал, адкрыеце часопісы, то ўбачыце, што больш за ўсё гавораць і пішуць аб музыкантах, акцёрах, спартсменах. Чаму ў гэтым спісе няма настаўнікаў? У нас нямала педагогаў і выкладчыкаў, якія добра зарабляюць. Чаму не паказаць, як яны гэта робяць? Не фармат? Але мы самі павінны ствараць гэты фармат", — упэўнены кіраўнік ведамства.

belta.by