Мэр Львова паабяцаў стварыць медыяхаб для беларускіх журналістаў
Мэр Львова Андрэй Садовы сустрэўся са Святланай Ціханоўскай на палях эканамічнага форуму ў Карпачы (Польшча).
«Львоў — горад свабодных людзей. Я шчаслівы, што сёння ў нас ёсць магчымасць працягнуць руку дапамогі нашым беларускім сябрам, якія сёння як ніколі маюць патрэбу ў падтрымцы і абароне. Пагадзіліся са Святланай аб адкрыцці ў Львове медыяхаба для незалежных беларускіх журналістаў», — напісаў садовы ў Facebook па выніках сустрэчы, перадае REFORM.by.