Мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч з'ехаў з Беларусі. Цяпер ён у Кіеве

9 жніўня Кузьміч правёў дзёрзкі перфоманс з распрананнем спярша на выбарчым участку, а пасля перад шэрагам амапаўцаў. Пасля гэтага яго затрымалі і судзілі па адміністрацыйнай справе.

На выбарчым участку мастак намаляваў на бюлетэні фалічны сімвал, прымацаваў яго сабе на грудзі і так прастаяў, напалову аголены, паўхвіліны. Каб атрымаць бюлетэнь, Аляксей Кузьміч з'явіўся на выбарчы ўчастак у плашчы да каленаў.

kuzmich_den_vyborov_20200809_006_bas_dsc5200_1_1.jpg

У такім жа выглядзе Кузьміч выйшаў уначы ў Мінск і стаў перад калонай тэхнікі, якую выкарыстоўвалі для разгону мітынгоўцаў. 
"Не хацеў з'язджаць, але паступіла інфармацыя, што на мяне збіраюцца сфабрыкаваць крымінальную справу па артыкуле, звязаным з парнаграфіяй", — тлумачыць прычыны ад'езду мастак, піша Еўрарадыё.

photo_2020_09_01_10_01_20.jpg