Mark Formelle нагадвае, як слушна называць нашу краіну (фотафакт)
Каб ведалі і не забывалі.

Фірма беларускага трыкатажу Mark Formelle выпусціла цішотку, дзякуючы якой ніхто не памыліцца з назвай нашай краіны. Дызайн цішоткі просты: на белым тле чорны надпіс «Белоруссия», у якім перакрэслены і выпраўлены чырвоным "памылкі" так, што чытаецца «Беларусь».
Цішотку заўважылі карыстальнікі Фэйсбука.