Лекары Гомельскай вобласці на дзень адмовяцца ад абортаў
Лекары Гомельскай вобласці на адзін дзень адмовяцца ад правядзення абортаў, паведаміла галоўны спецыяліст лячэбнага аддзела ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама Аксана Тэслава.
З 23 сакавіка па 3 красавіка ў рэгіёне праходзіць рэспубліканская духоўна-прафілактычная акцыя «Разам — у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў». Для медыцынскага персаналу будуць арганізаваны семінары, а пацыенткі пройдуць дадатковае перадабортнае кансультаванне, паведамляе БелТА.
27 сакавіка ва ўсіх арганізацыях аховы здароўя Гомельскага рэгіёна не будуць рабіцца штучныя спыненні цяжарнасцi (хірургічныя альбо медыкаментозныя аборты, вакуум-аборты), акрамя перапыненняў цяжарнасці па медыка-генетычных сведчаннях.
Па словах Аксаны Тэславай, у мінулым годзе колькасць абортаў, якія робяцца па жаданні жанчыны, знізілася на 13%. Аднак яны па-ранейшым займаюць лідзіруючую пазіцыю (83%) у структуры стратаў цяжарнасці. Усяго ў 2014 годзе ў Гомельскай вобласці нарадзіліся больш 18,2 тыс. дзяцей. У студзені-лютым гэтага года колькасць родаў склала больш за 2,8 тыс. Гэта на 4,7% ніжэй у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Аксана Тэслава падкрэсліла важнасць акцыі. «У мінулым годзе падчас яе правядзення каля 25% гамяльчанак, якія звярнуліся ва ўстановы аховы здароўя для перапынення цяжарнасці, пасля кансультацыі са спецыялістамі ад гэтага адмовіліся», — адзначыла яна.