Леанід Краўчук: Наступаць трэба па двух франтах

Галоўнай задачай барацьбы з тэрарыстамі на Данбасе з'яўляецца аддзяленне мірных жыхароў ад прадстаўнікоў расійскіх спецслужбаў. Пра гэта Gordonua.com заявіў першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук, перадае Цензор.НЕТ.



kraucuk.jpg

"На Данбасе зліліся ў адно цэлае расійскія спецпадраздзяленні, шпіёны, кіраўнікі антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе і мясцовыя сілы. Мясцовыя сілы, у сваю чаргу, уяўляюць дэкласаваныя элементы (людзі з не вельмі высокай рэпутацыяй ) і ашуканыя расійскай прапагандай, якая не спыняецца ні перад чым. Паспрабуй іх адрозніць такім спосабам, каб вылучыць прышэльцаў і іх ліквідаваць. Гэта вельмі цяжка, таму пры вельмі актыўных дзеяннях могуць быць ахвяры сярод мірнага насельніцтва", — адзначыў Краўчук.

"Тут патрэбна вельмі ювелірная і дасведчаная ўкраінская разведка, падрыхтаваныя спецпадраздзяленні. На жаль, такога вопыту ва Украіне цяпер няма. Таму трэба паралельна праводзіць дзве аперацыі: адна аперацыя па ліквідацыі тэрарыстаў, а другая па растлумачэнню нашых дзеянняў насельніцтву пра тое, якія канстытуцыйныя правы мы ім забяспечым. Такім чынам, мы ізалюем асноўнае насельніцтва, якое хоча мірнага жыцця ў адзінай Украіне ад дэкласаваных прарасейскіх і расейскіх элементаў. Наступленне павінна быць сталым па гэтых двух франтах", — заявіў экс-прэзідэнт.
 

Гаворачы аб тым, чаму Украіна працягвае саступаць Расіі ў інфармацыйнай вайне, першы прэзідэнт адзначыў, што для дасягнення поспеху на гэтым фронце трэба ў корані перагледзець кадравую палітыку.
 

"На жаль, Украіна працягвае прайграваць у інфармацыйнай вайне. Усе фільмы і серыялы ў нас толькі з Расіі. Героі там расійскія, нашых там няма. Мы шмат гаворым пра гэта, але для таго, каб пачаць перамагаць, нам трэба замяніць тысячы людзей — замяніць многіх людзей у спецслужбах, дзе шмат здраднікаў за грошы. у СМІ і сярод журналістаў у нас вельмі шмат непрафесійных людзей і тых, хто выконвае заданні гаспадароў, якія незразумела каму служаць. Трэба пабудаваць сістэму з яснымі мэтамі і сістэмным кантролем народа. Толькі тады можна перамагчы", — перакананы Леанід Краўчук.