Літаратура з турмы. Святлана Купрэева: «У цэментным склепе танцаваць, усім сэрцам усміхацца!»

15 лістапада, у міжнародны Дзень пісьменнікаў у зняволенні, «Радыё Свабода» і Беларускі Пэн-цэнтр абвесцяць лаурэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Сёння «Свабода» друкуе новы партрэт літаратара, які працягвае творчасць за кратамі.

c3410000_0aff_0242_a39b_08d9a2a2c5c4_w1023_r1_s.jpg

Эканамістка, паэтка

Святлана Купрэева нарадзілася 9 лютага 1962 году ў сям’і знанага беларускага паэта Міколы Купрэева. Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Працавала ў Мінску ў падаткавых установах. Блізкая сяброўка жонкі Віктара Бабарыкі Марыны, хросная маці іхняй дачкі.

У час перадвыбарчай кампаніі стала каардынатаркай ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі ў адным з раёнаў Мінска.

11 чэрвеня 2020 году Святлану Купрэеву затрымалі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў. Даставілі ў СІЗА КДБ на допыт, пасля чаго пакінулі пад вартай. Ёй выставілі абвінавачанне паводле арт. 243 Крымінальнага кодэксу (Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры).

В тюремном дворике

под колючей проволокой,

мне уронила чайка

в ладони пёрышко.

А на цементной стене

лист подорожника

пророс из зернышка.

Вот так путь к Свету

жесток и труден.

Но он есть!

Потому что мы Люди!

Больш за два месяцы правяла Святлана Купрэева ў адзіночнай камеры СІЗА КДБ. Адтуль у лістах на волю зрэдку прарываліся яе вершы. Некаторыя з іх сябры змяшчалі ў сацыяльных сетках.

Когда сгустились сумерки богов,

Мир замер в ужасе и содрогнулся.

И, хоть трещат темницы от оков,

Не удержать вулкан, коль он проснулся.

И пусть пока забрезжил лишь рассвет,

Но с каждым днем всё ярче его след.

И прорастают сквозь асфальт цветы

С глазами самой чистой красоты...

Змрочная турма КДБ, вядомая ў народзе пад назвай «Амерыканка», нараджала ў душы зняволенай паэткі шчымліва-светлую лірыку. Яна стала паратункам ад жахлівай наўкольнай рэальнасці.

Как удивительно проста

Была мелодия романса

Той жизни…

Не верь, что нету шанса.

Ведь, кроме смерти, есть всегда

Твой шанс не сдаться, не упасть,

А если падать, то подняться,

В цементном склепе танцевать,

Всем сердцем миру улыбаться!

Святлану Купрэеву трымалі за жалезнымі кратамі «Амерыканкі» 16 месяцаў. 12 кастрычніка 2021 году ёй змянілі меру ўтрымання на падпіску аб невыездзе і вызвалілі.

Хохочет чайка в ночи.

Летающая Маргарита.

Мне бы с ней покружить,

Да плотно решетка забита...

И сатанинский оскал

Сквозь колокольный звон.

Боже, спаси Беларусь!

За что ей всё испокон

Мрачных, лихих времен...

Несправедлив и жесток

Был к ней безжалостный рок.

Как, скажи, пережить

Всё это народ наш смог?

И 21 век -- как азиатская весть...

Боже, спаси Беларусь!

Боже, скажи, Ты есть?

Пра прэмію імя Аляхновіча

Прэмія імя Аляхновіча заснаваная ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з «Радыё Свабода». Яе прысвяцілі драматургу і рэжысёру Францішку Аляхновічу (1883–1944), аўтару кнігі «У капцюрох ГПУ».

У розныя гады прэміяй імя Францішка Аляхновіча былі ўганараваныя

2013: Ігар Аліневіч;

2014: Алесь Бяляцкі, Зміцер Дашкевіч, Фелікс Пекер, Павел Севярынец, Аляксандр Фядута, Ірына Халіп;

2017: Мікола Дзядок, Зміцер Дрозд, Андрэй Саннікаў і Леанід Пятрэнка;

2018: Аляксандр Лапшын, Уладзімір Някляеў, Вольга Мікалайчык;

2019: Сяргей Скрабец, Алесь Пушкін.

15 лістапада — Дзень пісьменнікаў у зняволенні

15 лістапада Міжнародны ПЭН-клюб адзначае 33-ці штогадовы Дзень пісьменнікаў у зняволенні — міжнародную дату ў падтрымку пісьменнікаў і журналістаў, якія зазнаюць пераслед у выніку ажыццяўлення свайго права на свабоду выказвання. Штогод нацыянальныя ПЭН-цэнтры і іх сябры па ўсім свеце адзначаюць гэты дзень, каб падвысіць інфармаванасць насельніцтва аб несправядлівым зняволенні і іншых формах агрэсіі ў дачыненні да пісьменьнікаў з розных краін, узгадваючы тых, хто быў забіты, і выказваючы салідарнасць са зняволенымі і калегамі, якія знаходзяцца пад пагрозай.

Гэты дзень пачаў адзначацца ў 1981 годзе Камітэтам «Пісьменнікі ў зняволенні». Цяпер гэта важная дата для ўсяго Міжнароднага ПЭН-клюбу — у гэты дзень праводзяцца кампаніі ў абарону пісьменнікаў у турме і ўшаноўваецца памяць іх загінулых калег. З 15 лістапада 2015 года ў свеце было забіта больш за 35 пісьменнікаў.