Лідэр незалежнага прафсаюзу Мазырскага НПЗ Юры Швец абвяшчае галадоўку
Старшыня першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) на ААТ «Мазырскі НПЗ» Юры Швец мае намер 14 Кастрычніка аб'явіць галадоўку ў знак пратэсту супраць самавольства, якое чыніцца адміністрацыяй прадпрыемства ў дачыненні да сябраў незалежнага прафсаюза.
Па сведчанні Юрыя Швеца, з 2008 года па цяперашні час з боку кіраўнікоў Мазырскага НПЗ у дачыненні да незалежнага прафсаюза і яго членаў здзяйсняецца бесперапынны ціск, пераслед, дыскрымінацыя,
парушэнне іх канстытуцыйных, працоўных і грамадзянскіх правоў.
Лідэр прафсаюза упэўнены, што дысцыплінарныя спагнанні, накладзеныя на гэтых работнікаў, ніякім чынам не адпавядаюць цяжару парушэнняў, якія ім прыпісваюцца, а таксама супярэчаць нормам
Працоўнага Кодэкса РБ. Звароты незалежнага прафсаюза ў адміністрацыю прадпрыемства, пракуратуру і суд для таго, каб абараніць сваіх членаў, у гэтым, як і ў многіх іншых выпадках, ні да чаго не
прывялі.
Генеральны дырэктар ААТ «Мазырскі НПЗ» Анатоль Купрыянаў не жадае сустракацца з Юрыем Швецом і Саветам прадстаўнікоў першаснай арганізацыі незалежнага прафсаюзу для
абмеркавання сітуацыі. Анатоль Купрыянаў таксама адмовіўся ад сустрэчы са старшынёй БНП Мікалаем Зіміным і лідэрам БКДП Аляксандрам Ярашуком.
У гэтай сітуацыі Юрый Швец вырашыўся на адчайны крок — 14 кастрычніка ён мае намер пачаць трохдзённую галадоўку. У выпадку, калі яго патрабаванні не
будуць выкананыя, ён гатовы аб'явіць бестэрміновую галадоўку.
— У мяне няма іншага выйсця, бо гаворка ідзе пра лёсы людзей. Я патрабую спыніць
супрацьзаконныя дзеянні ў дачыненні да сябраў незалежнага прафсаюзу Мазырскага НПЗ. Настойваю на правядзенні поўнага і аб'ектыўнага расследавання абставінаў звальнення Генадзя і Таццяны
Баброўнікаў, Уладзіміра Ключнікава, Аляксея Ермака і Івана Шабана з прыцягненнем кампетэнтных незалежных спецыялістаў. Патрабую адмены вынесеных ім дысцыплінарных спагнанняў і падаўжэння працоўных
адносін на ўмовах, прадугледжаных заканадаўствам краіны і лакальнымі прававымі актамі, якія дзейнічаюць на прадпрыемстве, — кажа Юрый Швец.
bkdp.org