Квэст Музея савецкіх рэпрэсій у Мінску — 31 кастрычніка

31 кастрычніка 2015 года Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій ладзіць гарадскі квэст, прысвечаны трагічным падзеям 29-30 кастрычніка 1937 г., калі па загадзе Сталіна было знішчана больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў.



kvest_represii.jpg

represii.net

Квэст уяўляе сабой камандную гарадскую гульню, якая дазволіць акунуцца ў атмасферу даваеннага Мінска і даследаваць гісторыю тых цяжкіх дзён. Каб перамагчы і атрымаць каштоўны прыз, камандам давядзецца як мага хутчэй выканаць шэраг заданняў на сталічных вулачках.

Для ўдзелу ў квэсце трэба 31 кастрычніка з 10:00 да 16:00 зайсці на старонку quest.represii.net і зарэгістраваць сваю каманду. У камандзе можа быць ад 1 да 5 чалавек. Узрост удзельнікаў неабмежаваны, але для ўдзелу спатрэбіцца тэлефон/планшэт/ноўтбук з доступам у інтэрнэт.