Крыніцы: «Turkish Airlines» не будзе прадаваць квіткі грамадзянам Ірака і Сірыі і абмяжуе супрацу з «Белавія»
Буйная турэцкая авіякампанія «Turkish Airlines» збіраецца абмежаваць супрацоўніцтва з «Белавія», а таксама спыніць продаж квіткоў у Беларусь для грамадзян шэрагу краін Блізкага Усходу (найперш Сірыі і Ірака). Пра гэта паведамляе польскае інфармагенцтва РАР са спасылкай на крыніцу ў дыпламатычных колах у Бруселі.
Падкрэсліваецца, што гэта вынік намаганняў ЕС, які спрабуе
вырашаць міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы ў тым ліку і з дапамогай
абмежавання наплыву новых мігрантаў у нашу краіну.
Нядаўна стала вядома, што Еўрасаюз разглядае магчымасць
увядзення санкцый супраць «Turkish Airlines» з-за сітуацыі на польска-беларускай
мяжы. Яна падазраецца ў датычнасці да перавозкі ў Беларусь мігрантаў з краін
Блізкага Усходу, якія потым спрабуюць перайсці мяжу з Польшчай. «Turkish
Airlines» абвергла, што возіць мігрантаў у Беларусь. За авіякампанію заступілася
МЗС Турцыі.
Паводле «Еўрарадыё».