Крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага асудзілі за падабайкі пад «экстрэмісцкім кантэнтам»
Былога рэдактара газеты «Вольны горад» аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», піша Радыё Свабода.
Журналіста судзілі за падабайкі пад допісамі на старонках СМІ, якія ўлада прызнала экстрэмісцкімі.
У першым пратаколе ў віну Сяргею Няроўнаму ставілі адзнаку «падабаецца» на старонцы T*t.by у Facebook, у другім — падабайку на старонцы «Белс*ту».
Міліцыянты палічылі, што сваімі падабайкамі журналіст нібыта «распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы».
1 лістапада суд Крычаўскага раёна аштрафаваў Сяргея Няроўнага на 580 рублёў, паведаміў тэлеграм-канал Mayday.