Колькі каштуе праезд у грамадскім транспарце ў Беларусі і свеце
Станоўчы вобраз грамадскага транспарту складваецца не толькі са стану рухомага складу і рэгулярнасці руху, але і з прывабных коштаў на квіткі.
Аналітыкі Picodi вырашылі вывучыць кошт квіткоў на грамадскі транспарт у буйных гарадах свету і супаставілі яго з сярэдняй зарплатай у краіне.
Для даследавання яны ўзялі кошт праязных квіткоў на месяц, якія дазваляюць карыстацца грамадскім транспартам горада без абмежаванняў. Пасля перакладу цэн у даляры высветлілася, што самы высокі кошт праезду ў Лондане (258,70 $), Дубліне (212,91 $) і Нью-Ёрку (127 $).
Але калі супаставіць гэтыя паказчыкі з сярэднім заробкам, то найбуйнейшы горад ЗША апынецца на куды больш прывабнай пазіцыі рэйтынгу: 33 месца з 39 якія трапілі ў даследаванне гарадоў. Атрымліваецца, што сярэднестатыстычны жыхар Нью-Ёрка набывае месячны праязны на метро і аўтобус усяго за 2,4% свайго заробку (пасля выплаты падаткаў).
Жыхарам Мінска пашанцавала менш — пры сярэдняй зарплаце ў 1035 рублёў (паводле дадзеных партала Numbeo па стане на люты 2020 г.) ім прыходзіцца марнаваць больш за 5% заробленых грошай на праезд у грамадскім транспарце. У аналагічным становішчы знаходзяцца жыхары Рыгі (6,1%) і Таронта (4,4%).
Сталіца Беларусі размясцілася на шостым месцы міжнароднага рэйтынгу. Самыя выгадныя цэны на праезд — у Цюрыху і Празе. Жыхарам гэтых гарадоў праязны абыйдзецца менш чым у 2% ад сярэдняй зарплаты (1,37% і 1,83% адпаведна).
Абсалютнымі лідэрамі рэйтынгу сталі згаданы раней Люксембург і сталіца Эстоніі — Талін — дзе гарадскі транспарт бясплатны для жыхароў з 2013 года.
Сярод абласных цэнтраў Беларусі самы дарагі праязны ў Мінску. Праязны на месяц на ўвесь транспарт (аўтобус, трамвай, тралейбус, метро + аўтобус экспрэс) абыйдзецца ў 53,66 руб. Верагодна, такі кошт абумоўлена тым, што дарагі ў абслугоўванні метрапалітэн прадстаўлены толькі ў сталіцы. На другім месцы размясціўся Віцебск, дзе за безлімітныя перасоўванне на працягу 30 дзён на наземным гарадскім транспарце, які ўключае ў сябе аўтобус, тралейбус і трамвай, прыйдзецца заплаціць 42,96 руб. У Брэсце, Гродна, Гомелі і Магілёве кошт праязнога на месяц роўны 36,03 руб. за праезд на аўтобусе і тралейбусе.
Метадалогія
Рэйтынг заснаваны на параўнанні коштаў білетаў на адну паездку і праязных на месяц у адпаведнасці з дзеючымі прайс-лістамі кампаній, адказных за грамадскі транспарт, па стане на сакавік 2020 года. Дадзеныя аб сярэднім заробку ў гарадах, указаных у рэйтынгу, узятыя з сайта numbeo.com. Пры канвертацыі валют выкарыстоўваўся сярэдні курс згодна Google Finance за люты 2020 г.
У рэйтынгу беларускіх гарадоў месячныя праязныя ўключаюць у сябе неабмежаваную колькасць паездак на пазначаных на інфаграфіку відах транспарту.
Поўны пералік гарадоў і перавозчыкаў, уключаных у рэйтынг, даступны па спасылцы.
Паводле thinktanks.by