Кастуся Жукоўскага аштрафавалі дзясяты раз за год

Штрафам 50 базавых велічыняў журналіста пакарала суддзя Гомельскага раённага суда Тамара Застаўнецкая за два пратаколы за сюжэты на «Белсаце» пра падзеж свіней у гаспадарках Гомельскага раёну.

563c7683_f3c7_4ab1_a356_25d011a45502_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg

«Два пратаколы аб’ядналі ў адну справу. Гэта мэтанакіраваны ціск менавіта мяне — спроба не даць мне працаваць. Усё пачалося пасля таго як я, на маю думку, закрануў фінансавыя інтарэсы КДБ — нелегальная міграцыя і «крышаванне» шапікаў каля ўнівермагу «Гомель». Менавіта пасля гэтага ўсе і пачалося — пратакол ці суд амаль кожны дзень. Такога беларуская журналістыка яшчэ не ведала», — кажа журналіст.

  

 

На суд Жукоўскі не хадзіў.

8 жніўня, калі журналіст паехаў у вёску Зялёныя Лукі на свінаферму «Добрая хрюшка», каб спраўдзіць інфармацыю пра падзеж свінняў, на Кастуся Жукоўскага напаў працаўнік свінакомплексу і апырскаў з распыляльніка невядомым аэразолем.

Ноч пасля нападу невядомага Жукоўскі правёў у таксікалагічным аддзяленні шпіталя хуткай медычнай дапамогі. Пакуль Кастусь Жукоўскі быў у шпіталі, яго асудзілі на 35 базавых.

Кастусь Жукоўскі — лідар па штрафах сярод журналістаў. За апошнія 3 гады на яго склалі больш двух дзясяткаў пратаколаў, сёлета — 10. Агульная сума штрафаў вылічаецца тысячамі долараў (8 855 рублёў). Сёлета журналіста пазбавілі на год правоў кіроўцы. У знак пратэсту ён зашыў сабе рот.

belsat.eu