Карпянкоў аб збіцці журналіста: «Трэба было мацней»

Пра рэакцыю Карпянкова распавяла ў фэйсбуку журналістка Адар'я Гуштын.

2_talmj_1.jpg

Журналістка Адар'я Гуштын, жонка рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, распавяла, што асабіста камунікавала з Мікалаем Карпянковым, намеснік кіраўніка МУС.
Адар'я спытала ў Карпянкова, чаму да гэтага часу не знойдзены і не пакараныя сілавікі, якія незаконна затрымалі і збілі яе мужа ў жніўні 2020 года. Той адказаў, што сілавікі ўсё зрабілі правільна, і наогул - трэба было дзейнічаць яшчэ больш жорстка.
Пра размову Адар'я распавяла ў фэйсбуку. «Перад намі прыклад чалавека, які абсалютна ўпэўнены ў сваёй беспакаранасці, які зайшоў так далёка, што асабіста яму ўжо няма куды адступаць, таму ўсё, што ён можа, цягнуць за сабой іншых. У яго заўсёды было такое "разуменне" закона, і ў адрозненні ад таго ж Караева, ён ніколі нават не спрабаваў стварыць вобраз "прагрэсіўнага сілавіка"», — дзеліцца ўражаннямі Адар'я.